Адзіны элемент адзення і эмблема
Пасля праведзенага анкеціравання па пытанню школьнай формы, 27.04.2024 ва ўстанове адукацыі адбыўся бацькоўскі сход, на якім прынята рашэнне, што форма адзення ўведзенная ў 2022 годзе: сіняя камізэлька з белымі ўстаўкамі і эмблема дзяржаўнай установы адукацыі "Зазерская сярэдняя школа" для хлопчыкаў і дзяўчынак, галоўныя элементы школьнага дзелавога стылю адзення.
Паважаныя бацькі і навучэнцы, з 1 верасня 2022 года ва ўстанове адукацыі ўводзяцца наступныя агульныя элементы школьнага адзення. Звяртаем увагу на тое, што дзелавы стыль адзення захоўваецца!