Шосты школьны дзень

 

 

           

 

 

Час зносін "Мір прафесій"

Інтэрактыўная гульна "Калейдаскоп прафесій"

               

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Зазерская сярэдняя школа”

 

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар школы

________Куляшова Н.П.

________2022

 

 

 

 

 

 

План работы ўстановы адукацыі ў шосты школьны дзень

на  І паўгоддзе

2022/2023 навучальнага года

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Зазер’е 2022

 

Накірунак  выхаваўчай работы

Мерапрыемства

Клас

Адказныя

І

03.09

Грамадзянскае і патрыятычнае, духоўна-маральнае выхаванне

Гульня-падарожжа “Вандроўка па родным краі”

1-4

Гусева Г.У.

Час зносін “Беларусь: нам ёсць чым ганарыцца”

5-7

Пахіла Л.М.

Сустрэча “2 верасня 1945г….”

8-11

Адамовіч А.У.

ІІ

10.09

Выхаванне здаровага ладу жыцця

Агульнашкольны дзень здароўя

Раённае мерапрыемства “Піянерфэст”

1-11

Члены БРПА

Гейзерава-Карэлая  Г.У.

Скрыпка Л.І.

Казінец Ю.І.

Пахіла Л.М.

ІІІ

17.09

Працоўна- прафесійнае выхаванне

Віктарына “Прафесіі”

1-4

Веелкіна А.Р.

Дзелавая гульня “Што я ведаю аб будучай прафесіі”

5-7

Зубок А.П.

Сустрэча “Прафесія мары…”

8-11

Гейзерава-Карэлая  Г.У.

ІV

24.09

Узаемадзеянне з сям’ёй

Школьны кірмаш

1-11

Кіраўніцтва школы

Класныя кіраўнікі

Бацькоўскі сход  “Адаптацыя навучэнцаў у першым класе”

1

Гусева Г.У.

Бацькоўскі сход “Узроставыя псіхафізіялагічныя асаблівасці навучэнцаў 4-х класаў”

4

Скрыпка Л.І.

Бацькоўскі сход “Адаптацыя дзіцяці ў 5-м класе”

5

Пахіла Л.М.

Бацькоўскі сход “Партрэт сучаснага падлетка”

9

Сіняўская А.А.

Бацькоўскі сход “Як дапамагчы старшакласніку ў прафесійным самавызначэнні? ”

11

Розум Н.І.

I

01.10

Грамадзянскае і патрыятычнае, духоўна-маральнае выхаванне

Час зносін “Беларускія народныя казкі”

1-4

Міраненка Л.М.

Майстар-клас “Беларуская нацыянальныя кухня”

5-7

Адамовіч А.У.

Сустрэча “Беларускі народны танец”

8-11

Розум Н.І.

II

08.10

Выхаванне здаровага ладу жыцця

Агульнашкольны дзень здароўя

1-11

Гейзерава-Карэлая  Г.У.

Гусева Г.У.

Пахіла Л.М.

III

15.10

Працоўна- прафесійнае выхаванне

Гульня “Прафесійная  вясёлка”

1-4

Скрыпка Л.М.

Час разважанняў “Роля ведаў у выбары прафесіі”

5-7

Пахіла Л.М.

Сустрэча “У свеце сучасных прафесій”

8-11

Казінец Ю.І.

IV

22.10

Узаемадзеянне з сям’ёй

Бацькоўскі сход “Як бацькі могуць дапамагчы свайму дзіцяці вучыцца”

2

Веелкіна А.Р.

Бацькоўскі сход “Значэнне “адзнакі” у жыцці чалавека

3

Міраненка А.В.

Бацькоўскі сход “Сям’я як персанальная мікрасфера жыцця і развіцця дзіцяці. Маральныя і культурныя каштоўнасці”

6

Зубок А.П.

Бацькоўскі сход “Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці сямікласнікаў”

7

Адамовіч А.У.

Бацькоўскі сход “Жыццёвыя мэты падлеткаў”

8

Казінец Ю.І.

Бацькоўскі сход “Здароўе – гэта жыццё”

10

Гейзерава-Карэлая  Г.У.

V

29.10

Выхаванне псіхалагічнай культуры, імкнення да самапазнання і самарэгуляцыі асобы

Гульня “Мае добрыя ўчынкі”

1-4

Веелкіна А.Р.

Сустрэча “Мой унутранны  свет”

5-7

Пахіла Л.М.

Занятак “Мастацтва зносін”

8-11

Сіняўская А.А.

II

12.11

Выхаванне здаровага ладу жыцця

Агульнашкольны дзень здароўя

1-11

Гейзерава-Карэлая  Г.У.

Адамовіч А.У.

Розум Н.І.

III

19.11

Працоўна- прафесійнае выхаванне

Інтэрактыўная гульня “Калейдаскоп прафесій”

1-4

Міраненка А.В.

Час зносін “Свет прафесій”

5-7

Зубок А.П.

Інфарм-дайджэст “Рынак працы. Самыя  запатрабаваныя прафесіі”

8-11

Гейзерава-Карэлая  Г.У.

ІV

26.11

Узаемадзеянне з сям’ёй

Бацькоўскі сход  “Рэжым дня школьніка”

1

Гусева Г.У.

Бацькоўскі сход “Як навучыць своё дзіця жыць сярод людзей”

4

Скрыпка Л.І.

Бацькоўскі сход “Дзіця сярод аднагодкаў”

5

Пахіла Л.М.

Бацькоўскі сход “Агрэсія, яе прычыны  і наступствы”

9

Сіняўская А.А.

Бацькоўскі сход “Як усцерагчы дзіця ад залежнасцей ”

11

Розум Н.І.

 

Рэспубліканская квэст- гульня “Па слядах Перамогі” (раённы этап)

Члены БРПА

Адамовіч А.У.

Розум  Н.І.

І

03.12

Грамадзянскае і патрыятычнае, духоўна-маральнае выхаванне

Сустрэча-разважанне “Планета дабрыні”

1-4

Гусева Г.У.

Гульня-падарожжа “Святыні Беларусі”

5-7

Пахіла Л.М.

Віртуальная экскурсія “Па Святыням Беларусі”

8-11

Сіняўская А.А.

ІІ

10.12

Выхаванне здаровага ладу жыцця

Агульнашкольны дзень здароўя

1-11

Гейзерава-Карэлая  Г.У.

Веелкіна А.Р.

Зубок А.П.

Гейзерава-Карэлая Г.У.

ІІІ

17.12

Працоўна- прафесійнае выхаванне

Конкурс малюнкаў “Самая лепшая прафесія”

1-4

Гусева Г.У.

Гульня “Я і свет прафесій”

5-7

Адамовіч А.У.

Час разважання “Выбар прафесіі – выбар будучага”

8-11

Розум Н.І.

ІV

24.12

Узаемадзеянне з сям’ёй

Бацькоўскі сход “Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця”

2

Веелкіна А.Р.

Бацькоўскі сход “Псіхафізіялагічныя асаблівасці трэцякласнікаў”

3

Міраненка А.В.

Бацькоўскі сход “Прафілактыка праблемных паводзін падлеткаў”

6

Зубок А.П.

Бацькоўскі сход “Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў”

7

Адамовіч А.У.

Бацькоўскі сход “Як зберагчы падлетка ад гвалту”

8

Казінец Ю.І.

Бацькоўскі сход “Першае каханне ў жыцці вашага дзіцяці”

10

Гейзерава-Карэлая  Г.У.

           

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

                                                      Дырэктар школы

                                                                                 ДУА “Зазерская сярэдняя школа”

                                                                        __________Куляшова Н.П.

                                                              ______________2021

 

КАЛЯРОВАЯ СУБОТА

Актуальнасць праекта.

Увага да асобы навучэнца, яго індывідуальнасці, раскрыццё, развіццё і рэалізацыя яго здольнасцей, асобасных якасцей абавязвае  шукаць эфектыўныя падыходы да арганізацыі выхаваўчага працэсу ў шосты школьны дзень.

Наш педагагічны калектыў імкнецца да таго, каб кожны навучэнец меў як мага болей магчымасцей для развіцця, самазацвярджэння і самарэалізацыі, каб у шосты дзень тыдня навучэнцы маглі прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, накіравананых на ўмацаванне фізічнага, псіхалагічнага і маральнага здароўя,  на інтэлектуальнае развіццё, на фарміраванне  грамадзянскай сталасці, на набыццё і развіццё працоўных навыкаў.

Сутнасць праекта – стварэнне адзінай выхаваўчай прасторы для арганізацыі эфектыўнага, сацыяльна-значнага  і карыснага адпачынаку пры   сумеснай дзейнасці школы і бацькоў.

Асноўнымі аспектамі праекта з’яўляюцца ўключэнне навучэнцаў у грамадскае жыццё і ўсведамленне імі асноўнай сацыяльнай ролі чалавека. Такім чынам, выхаваўчая работа ў шосты школьны дзень, з’яўляецца часткай цэласнай сістэмы выхавання школы, якая арыентавана  на арганізацыю актыўнага адпачынку, які садзейнічае зніжэнню стомленасці, умацаванню здароўя навучэнца, інтэлектуальнаму развіццю і грамадзянскаму станаўленню навучэнцаў.

Удзельнікі: навучэнцы 1-11 класаў, педагогі, бацькі

Асноўная ідэя.  

Чаму ўзнікла ідэя каляровай суботы?

Многія праекты  шостага школьнага дня сканцэнтраваны на адным з накірункаў выхаваўчай работы. Каляровая субота - гэта ўніверсальны праект. Рознакаляровасць прыцягвае і прываблівае  ўвагу.

Працэс выхавання мы ўяўляем як вясёлку, дзе кожны колер - накірунак выхаваўчай работы,  індывідуальны і важны. Цыклічнае паўтарэнне накірункаў выхавання  садзейнічае  рознабаковаму развіццю асобы, дазваляе  выбраць для сябе патрэбнае і паспрабаваць дзейнасць у любой сферы  выхаваўчага працэсу. Эфектыўны і карысны адпачынак садзейнічае  асобаснаму росту навучэнцаў. Сітуацыя пошуку сябе стварае магчымасць да самавызначэння і самарэгуляцыі ў розных відах дзейнасці.  Гэта дапамагае навучэнцу самазацвердзіцца ў сваім выбары і  сістэматызаваць  веды і ўменні,  педагогу  - спрасціць  схему падрыхтоўкі, улічваць чаргаванне накірункаў выхаваўчай работы, а г.зн. дакладна планаваць сваю выхаваўчую работу з класам. Дадзены праект  стварае ўмовы і дае магчымасці  навучэнцам развівацца  ва ўсіх накірунках выхаваўчай работы.

Срокі рэалізацыі: верасень – май 2021/2022 навучальнага года

Форма рэалізацыі:

Мэта праекта: стварэнне адзінай выхаваўчай прасторы ў шосты школьны дзень, якая дапамагае асобаснаму росту навучэнцаў іх самавызначэнне, самазацвярджэння, самарэалізацыі ў розных відах дзейнасці

Задачы праекта:

  • уцягваць навучэнцаў і іх бацькоў да арганізаваных формаў вольнага часу ў межах дзейнасці ўстановы адукацыі;
  • фарміраваць у навучэнцаў грамадзянскую пазіцыю па сродках удзелу ў сацыяльна значымых справах, развіццё сацыяльнай актыўнасці;
  • фарміраваць гарманічна-развітую, грамадска- актыўную асобу;
  • стварэнне ўмоў для дзейнасці дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў, удасканальваць самакіраванне;
  • забяспечыць эфектыўнасць прафілактыкі асацыяльных паводзін дзяцей і моладзі, правапарушэнняў і іншых негатыўных з’яў за кошт арганізацый максімальнай занятасці навучэнцаў;
  • павышаць маральную і эстэтычную культуру навучэнцаў;
  • развіваць творчыя здольнасці навучэнцаў шляхам далучэння іх да творчай дзейнасці;
  • выхоўваць культуру здаровага ладу жыцця і бяспекі жыццядзейнасці;
  • выхоўваць грамадзяніна і патрыёта, інтэгрыраванага ў сучасным свеце

Асноўныя накірункі дзейнасці:

  • Ідэалагічнае выхаванне
  • Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне
  • Духоўна-маральнае выхаванне
  • Эстэтычнае выхаванне
  • Выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця
  • Сямейнае і гендэрнае выхаванне
  • Працоўнае і прафесійнае выхаванне
  • Прававое выхаванне, прафілактыка супрацьпраўных дзеянняў навучэнцаў
  • Экалагічнае выхаванне
  • Выхаванне культуры быту і вольнага часу
  • Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная асвета
  • Выхаванне асэнсавання неабходнасці ў развіцці і самаразвіцці асобы
  • Работа з бацькамі

Функцыі праекта

Адукацыйная: забяспечвае навучанне, выхаванне і развіццё асобы ў навучальным працэсе

Інфармацыйная:прадугледжвае перадачу педагогам навучэнцу максімальнага аб’ему інфармацыі, з якой апошні бярэ столькі, колькі хоча і можа засвоіць

Здароўезберагаючая:стварэнне асяроддзя для захавання і ўмацавання здароўя навучэнцаў, фарміраванне каштоўнасці здароўя і здаровага ладу жыцця

Арыентацыйная:садзейнічае фарміраванню сацыяльнай і прафесійнай арыентацыі навучэнцаў у вольны час

Камунікатыўная: пашырае магчымасці, кола дзелавых і сяброўскіх зносін навучэнцаў з аднагодкамі і дарослымі ў вольны час

Сацыяльнай адаптацыі: забяспечвае механізмамі і спосабамі ўваходжання навучэнцаў у складанае становішча нестабільнага грамадства

Комплексна-карэкцыйная: забяспечвае ўмовы для аптымальнага прасоўвання кожнага навучэнца ў той ці іншай дзейнасці і ў агульным развіцці

Рэлаксацыйная: рэалізуе права навучэнца на адпачынак і забавы

Асноўныя этапы рэалізаццыі:

І. Падрыхтоўчы этап

  1. Вывучэнне запытаў навучэнцаў і іх бацькоў, іх інтарэсаў па арганізацыі работы ў шосты школьны дзень.
  2. Стварэнне творчай групы педагогаў педагагічных работнікаў па рэалізацы і шостага школьнага дня

3.Аналіз і падбор метадычнай літаратуры па дадзенай праблеме

  1. Афармленне ідэй праекта, дзейнасці
  2. Распрацоўка праекта і плана яго рэалізацыі, афармленне сцэнарыяў выхаваўчай работы
  3. Арганізацыя супрацоўніцтва педагогаў, дзяцей і бацькоў

ІІ. Практычнага ажыццяўлення

  1. Арганізацыя работы па асноўных накірунках праекта
  2. Пошук і ўкараненне перспектыўных тэхналогій, накіраваных на арганізацыю сумеснай комплекснай дзейнасці
  3. Сістэма работы з рознымі катэгорыямі спецыялістаў, якія ўдзельнічаюць у праекце:

- арганізацыя культурна-дасугавай дзейнасці;

- работа аб’яднанняў па інтарэсах;

- мерапрыемствы з навучэнцамі ўстаноў адукацыі ў рамках дзейнасці раённа АА “БРПА”;

- арганізацыя адукацыйнага працэсу па прафесійнай падрыхтоўцы рабочых (служачых) у Х, ХІ класах ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках вучэбнага прадмета “Працоўнае навучанне” па спецыяльнасці “Аператары ЭВМ”.

  1. Арганізацыя і правядзенне сумесна распрацаваных мерапрыемстваў у межах праекта шостага школьнага дня.
  2. У канцы кожнай чвэрці і навучальнага года запланавана правядзенне рознакаляровых дзён і субот.

ІІІ. Заключны этап. Рэфлексія

  1. Падвядзенне вынікаў рэалізацыі праекта. Значнасць грамадскага меркавання, уласная канструктыўная, аналітычная дзейнасць.
  2. Абагульненне вопыту па выніках рэалізацыі праекта.
  3. Карэкціроўка дзеянняў суб’ектаў узаемадзеяння на аснове вынікаў маніторынгу, унясенне змен у планы дзейнасці.
  4. Педагагічны пошук рэзерваў і вызначэнне шляхоў далейшага развіцця.

Формы і метады рэалізацыі праекта:

  • Святы
  • Гульні-падарожжы
  • Вусныя часопісы
  • Гульнёвыя праграмы
  • Квэсты-гульні
  • Забаўляльна-пазнавальныя праграмы
  • Фестывалі
  • Конкурсы
  • Інтэрактыўныя гульні
  • Трэнінгі
  • Заняткі з элементамі трэнінга
  • Спартландыі
  • Спаборніцтвы
  • Акцыі
  • Што? Дзе? Калі?
  • Інтэлектуальныя турніры
  • Інтэлектуальныя марафоны
  • Вусныя часопісы
  • Круглыя сталы і г.д.

 

Прыкладнае каляндарнае планаванне  па рэалізацыі праекта шостага школьнага дню на 2021/2022 навучальны год

 

 

 

 

Рэсурснае забеспячэнне:

  • Нарматыўна-прававое забеспячэнне: Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі; Канцэпцыя бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі; праграма бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі на 2021-2025 гады; інструктыўна-метадычнае пісьмо “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе”; інструктыўна-метадычнае пісьмо аб арганізацыі класнага кіраўніцтва і работы куратара вучэбнай групы ва ўстановах адукацыі; інструктыўна-метадычнае пісьмо “Аб дадатковых мерах па ўдасканаленню работы ўстаноў адукацыі ў шосты школьны дзень
  • Кадравое забеспячэнне: намеснік дырэктара па ВР, педагог-арганізатар, педагог сацыяльны, бібліятэкар, класныя кіраўнікі, настаўнік фізічнай культуры і спорту, кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах
  • Метадычна-рэсурснае забеспячэнне:распрацоўка метадычнага суправаджэння, якое забяспечвае работу па праекту; выданне сцэнарных распрацовак, метадычных рэкамендацый

Чакаемыя  вынікі:

  • развіццё творчага патэнцыялу асобы кожнага навучэнца праз самавызначэнне
  • павышэнне ўзроўню матывацыі, актыўнасці навучэнцаў у шосты школьны дзень і, як вынік, заахвочванне максімальнай колькасці дзяцей
  • павышэнне ўзроўня выхаванасці навучэнцаў
  • максімальная занятасць навучэнцаў у шосты школьны дзень
  • умацаванне фізічнага здароўя
  • асэнсаванае разуменне “важнасці” грамадска карыснай працы, актыўны удзел у розных відах грамадскай работы
  • павышэнне актыўнасці ўдзелу бацькоў у выхаваўчых мерапрыемствах у шосты школьны дзень, наладжванне больш цесных кантактаў школы і сям’і.