ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар школы
ДУА “Зазерская сярэдняя школа”
__________Куляшова Н.П.
______________2024
КАЛЯРОВАЯ СУБОТА
Актуальнасць праекта.
Увага да асобы навучэнца, яго індывідуальнасці, раскрыццё, развіццё і рэалізацыя яго здольнасцей, асобасных якасцей абавязвае шукаць эфектыўныя падыходы да арганізацыі выхаваўчага працэсу ў шосты школьны дзень.
Наш педагагічны калектыў імкнецца да таго, каб кожны навучэнец меў як мага болей магчымасцей для развіцця, самазацвярджэння і самарэалізацыі, каб у шосты дзень тыдня навучэнцы маглі прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, накіравананых на ўмацаванне фізічнага, псіхалагічнага і маральнага здароўя, на інтэлектуальнае развіццё, на фарміраванне грамадзянскай сталасці, на набыццё і развіццё працоўных навыкаў.
Сутнасць праекта – стварэнне адзінай выхаваўчай прасторы для арганізацыі эфектыўнага, сацыяльна-значнага і карыснага адпачынаку пры сумеснай дзейнасці школы і бацькоў.
Асноўнымі аспектамі праекта з’яўляюцца ўключэнне навучэнцаў у грамадскае жыццё і ўсведамленне імі асноўнай сацыяльнай ролі чалавека. Такім чынам, выхаваўчая работа ў шосты школьны дзень, з’яўляецца часткай цэласнай сістэмы выхавання школы, якая арыентавана на арганізацыю актыўнага адпачынку, які садзейнічае зніжэнню стомленасці, умацаванню здароўя навучэнца, інтэлектуальнаму развіццю і грамадзянскаму станаўленню навучэнцаў.
Удзельнікі: навучэнцы 1-11 класаў, педагогі, бацькі
Асноўная ідэя.
Чаму ўзнікла ідэя каляровай суботы?
Многія праекты шостага школьнага дня сканцэнтраваны на адным з накірункаў выхаваўчай работы. Каляровая субота - гэта ўніверсальны праект. Рознакаляровасць прыцягвае і прываблівае ўвагу.
Працэс выхавання мы ўяўляем як вясёлку, дзе кожны колер - накірунак выхаваўчай работы, індывідуальны і важны. Цыклічнае паўтарэнне накірункаў выхавання садзейнічае рознабаковаму развіццю асобы, дазваляе выбраць для сябе патрэбнае і паспрабаваць дзейнасць у любой сферы выхаваўчага працэсу. Эфектыўны і карысны адпачынак садзейнічае асобаснаму росту навучэнцаў. Сітуацыя пошуку сябе стварае магчымасць да самавызначэння і самарэгуляцыі ў розных відах дзейнасці. Гэта дапамагае навучэнцу самазацвердзіцца ў сваім выбары і сістэматызаваць веды і ўменні, педагогу - спрасціць схему падрыхтоўкі, улічваць чаргаванне накірункаў выхаваўчай работы, а г.зн. дакладна планаваць сваю выхаваўчую работу з класам. Дадзены праект стварае ўмовы і дае магчымасці навучэнцам развівацца ва ўсіх накірунках выхаваўчай работы.
Срокі рэалізацыі: верасень – май 2024/2025 навучальнага года
Форма рэалізацыі:
Мэта праекта: стварэнне адзінай выхаваўчай прасторы ў шосты школьны дзень, якая дапамагае асобаснаму росту навучэнцаў іх самавызначэнне, самазацвярджэння, самарэалізацыі ў розных відах дзейнасці
Задачы праекта:
- уцягваць навучэнцаў і іх бацькоў да арганізаваных формаў вольнага часу ў межах дзейнасці ўстановы адукацыі;
- фарміраваць у навучэнцаў грамадзянскую пазіцыю па сродках удзелу ў сацыяльна значымых справах, развіццё сацыяльнай актыўнасці;
- фарміраваць гарманічна-развітую, грамадска- актыўную асобу;
- стварэнне ўмоў для дзейнасці дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў, удасканальваць самакіраванне;
- забяспечыць эфектыўнасць прафілактыкі асацыяльных паводзін дзяцей і моладзі, правапарушэнняў і іншых негатыўных з’яў за кошт арганізацый максімальнай занятасці навучэнцаў;
- павышаць маральную і эстэтычную культуру навучэнцаў;
- развіваць творчыя здольнасці навучэнцаў шляхам далучэння іх да творчай дзейнасці;
- выхоўваць культуру здаровага ладу жыцця і бяспекі жыццядзейнасці;
- выхоўваць грамадзяніна і патрыёта, інтэгрыраванага ў сучасным свеце
Асноўныя накірункі дзейнасці:
- Ідэалагічнае выхаванне
- Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне
- Духоўна-маральнае выхаванне
- Эстэтычнае выхаванне
- Выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця
- Сямейнае і гендэрнае выхаванне
- Працоўнае і прафесійнае выхаванне
- Прававое выхаванне, прафілактыка супрацьпраўных дзеянняў навучэнцаў
- Экалагічнае выхаванне
- Выхаванне культуры быту і вольнага часу
- Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная асвета
- Выхаванне асэнсавання неабходнасці ў развіцці і самаразвіцці асобы
- Работа з бацькамі
Функцыі праекта
Адукацыйная: забяспечвае навучанне, выхаванне і развіццё асобы ў навучальным працэсе
Інфармацыйная:прадугледжвае перадачу педагогам навучэнцу максімальнага аб’ему інфармацыі, з якой апошні бярэ столькі, колькі хоча і можа засвоіць
Здароўезберагаючая:стварэнне асяроддзя для захавання і ўмацавання здароўя навучэнцаў, фарміраванне каштоўнасці здароўя і здаровага ладу жыцця
Арыентацыйная:садзейнічае фарміраванню сацыяльнай і прафесійнай арыентацыі навучэнцаў у вольны час
Камунікатыўная: пашырае магчымасці, кола дзелавых і сяброўскіх зносін навучэнцаў з аднагодкамі і дарослымі ў вольны час
Сацыяльнай адаптацыі: забяспечвае механізмамі і спосабамі ўваходжання навучэнцаў у складанае становішча нестабільнага грамадства
Комплексна-карэкцыйная: забяспечвае ўмовы для аптымальнага прасоўвання кожнага навучэнца ў той ці іншай дзейнасці і ў агульным развіцці
Рэлаксацыйная: рэалізуе права навучэнца на адпачынак і забавы
Асноўныя этапы рэалізаццыі:
І. Падрыхтоўчы этап
- Вывучэнне запытаў навучэнцаў і іх бацькоў, іх інтарэсаў па арганізацыі работы ў шосты школьны дзень.
- Стварэнне творчай групы педагогаў педагагічных работнікаў па рэалізацы і шостага школьнага дня
3.Аналіз і падбор метадычнай літаратуры па дадзенай праблеме
- Афармленне ідэй праекта, дзейнасці
- Распрацоўка праекта і плана яго рэалізацыі, афармленне сцэнарыяў выхаваўчай работы
- Арганізацыя супрацоўніцтва педагогаў, дзяцей і бацькоў
ІІ. Практычнага ажыццяўлення
- Арганізацыя работы па асноўных накірунках праекта
- Пошук і ўкараненне перспектыўных тэхналогій, накіраваных на арганізацыю сумеснай комплекснай дзейнасці
- Сістэма работы з рознымі катэгорыямі спецыялістаў, якія ўдзельнічаюць у праекце:
- арганізацыя культурна-дасугавай дзейнасці;
- работа аб’яднанняў па інтарэсах;
- мерапрыемствы з навучэнцамі ўстаноў адукацыі ў рамках дзейнасці раённа АА “БРПА”;
- арганізацыя адукацыйнага працэсу па прафесійнай падрыхтоўцы рабочых (служачых) у Х, ХІ класах ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках вучэбнага прадмета “Працоўнае навучанне” па спецыяльнасці “Аператары ЭВМ”.
- Арганізацыя і правядзенне сумесна распрацаваных мерапрыемстваў у межах праекта шостага школьнага дня.
- У канцы кожнай чвэрці і навучальнага года запланавана правядзенне рознакаляровых дзён і субот.
ІІІ. Заключны этап. Рэфлексія
- Падвядзенне вынікаў рэалізацыі праекта. Значнасць грамадскага меркавання, уласная канструктыўная, аналітычная дзейнасць.
- Абагульненне вопыту па выніках рэалізацыі праекта.
- Карэкціроўка дзеянняў суб’ектаў узаемадзеяння на аснове вынікаў маніторынгу, унясенне змен у планы дзейнасці.
- Педагагічны пошук рэзерваў і вызначэнне шляхоў далейшага развіцця.
Формы і метады рэалізацыі праекта:
- Святы
- Гульні-падарожжы
- Вусныя часопісы
- Гульнёвыя праграмы
- Квэсты-гульні
- Забаўляльна-пазнавальныя праграмы
- Фестывалі
- Конкурсы
- Інтэрактыўныя гульні
- Трэнінгі
- Заняткі з элементамі трэнінга
- Спартландыі
- Спаборніцтвы
- Акцыі
- Што? Дзе? Калі?
- Інтэлектуальныя турніры
- Інтэлектуальныя марафоны
- Вусныя часопісы
- Круглыя сталы і г.д.
Рэсурснае забеспячэнне:
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне: Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі; Канцэпцыя бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі; праграма бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі на 2021-2025 гады; інструктыўна-метадычнае пісьмо “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе”; інструктыўна-метадычнае пісьмо аб арганізацыі класнага кіраўніцтва і работы куратара вучэбнай групы ва ўстановах адукацыі; інструктыўна-метадычнае пісьмо “Аб дадатковых мерах па ўдасканаленню работы ўстаноў адукацыі ў шосты школьны дзень
- Кадравое забеспячэнне: намеснік дырэктара па ВР, педагог-арганізатар, педагог сацыяльны, бібліятэкар, класныя кіраўнікі, настаўнік фізічнай культуры і спорту, кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах
- Метадычна-рэсурснае забеспячэнне:распрацоўка метадычнага суправаджэння, якое забяспечвае работу па праекту; выданне сцэнарных распрацовак, метадычных рэкамендацый
Чакаемыя вынікі:
- развіццё творчага патэнцыялу асобы кожнага навучэнца праз самавызначэнне
- павышэнне ўзроўню матывацыі, актыўнасці навучэнцаў у шосты школьны дзень і, як вынік, заахвочванне максімальнай колькасці дзяцей
- павышэнне ўзроўня выхаванасці навучэнцаў
- максімальная занятасць навучэнцаў у шосты школьны дзень
- умацаванне фізічнага здароўя
- асэнсаванае разуменне “важнасці” грамадска карыснай працы, актыўны удзел у розных відах грамадскай работы
- павышэнне актыўнасці ўдзелу бацькоў у выхаваўчых мерапрыемствах у шосты школьны дзень, наладжванне больш цесных кантактаў школы і сям’і.