Ваенна-патрыятычнае выхаванне

Ваенна-патрыятычнае выхаванне

развернуть

2.2. Ваенна-патрыятычнае выхаванне
У рэалізацыю задач ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў ва
ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі ўключаны ўсе суб'екты адукацыйнага
працэсу. Цэнтральнай фігурай сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання
з'яўляецца кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні (далей – кіраўнік
ВПВ).
Пры арганізацыі работы кіраўніка ВПВ важна выкарыстоўваць
надзейныя і актуальныя інфармацыйна-метадычныя рэсурсы, у тым ліку ў
Інтэрнеце.
З мэтай метадычнага суправаджэння дзейнасці названага спецыяліста на
нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Арганізацыя выхавання»
(https://vospitanie.adu.by /) створана ўкладка «Кіраўніку па ваеннапатрыятычным выхаванні» (https://vospitanie.adu.by/rukovoditelyu-po-voennopatrioticheskomu-vospitaniyu.html), якая змяшчае інфармацыю пра айчынныя
інтэрнэт-рэсурсы (рэсурсныя цэнтры, патрыятычныя цэнтры, клубы і іншыя),
а таксама спасылкі на зборнікі, артыкулы і метадычныя распрацоўкі. У
2023/2024 навучальным годзе ва ўкладцы размешчаны новыя матэрыялы –
«Артыкулы ў часопісе “Веснік адукацыі”», «Рэспубліканскі семінар
“Асноўныя напрамкі дзейнасці кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні
9
ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі” (14.12.2022)». З мэтай метадычнага
суправаджэння ваенна-патрыятычнага выхавання да новага навучальнага года
выдадзены і рэкамендаваны да выкарыстання дапаможнік – Военнопатриотическое воспитание учащихся : пособие для пед. работников
учреждений образования, реализующих образовательные программы общего
среднего образования с белорус. и рус. яз. обучения / В. Г. Стуканов [и др.]. –
Минск : Национальный институт образования, 2023. – 256 с.: ил.
Таксама будуць карысныя матэрыялы кнігі Л.Крываноса «Лёсам
павенчаны з мяжой», выдадзенай да 105-годдзя пагранічнай службы
Рэспублікі Беларусь. Зборнік з 35 мастацка-дакументальных навел расказвае
аб сучасных пагранічніках, якія праходзяць службу ў падраздзяленнях
беларускай граніцы. У кантэксце апавяданняў можна ўбачыць, як з 1991 года
па цяперашні час мянялася аблічча дзяржаўнай мяжы, удасканальвалася
сістэма яе аховы, фарміравалася заканадаўства, што было непарыўна звязана з
зараджэннем і станаўленнем незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Пры арганізацыі дзейнасці кіраўніка ВПВ неабходна выкарыстоўваць
інструктыўна-метадычнае пісьмо «Аб арганізацыі работы кіраўніка па ваеннапатрыятычным выхаванні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі»,
зацверджанае ў 2022 годзе (размешчана ў вышэйназванай укладцы).
Мэтазгодна выключыць састарэлае інструктыўна-метадычнае пісьмо з сайтаў
і інтэрнэт-рэсурсаў, распрацаваных кіраўнікамі ВПВ, дакументацыі. Пры
ажыццяўленні планавання важна памятаць аб неабходнасці ўключэння ў
планы кароткай аналітычнай справаздачы аб дзейнасці за папярэдні
навучальны год, мэты і задач ваенна-патрыятычнага выхавання на навучальны
год. Некаторыя планы вызначаюць толькі напрамкі дзейнасці, не змяшчаюць
канкрэтных мерапрыемстваў з указаннем формы арганізацыі, адказных і
тэрмінаў правядзення. Адзінкавыя прыклады такіх парушэнняў выяўлены
падчас аналізу арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы і павінны быць
выпраўлены.
Важным элементам сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання
з'яўляецца дзейнасць знаменнай групы, за арганізацыю работы якой нясе
адказнасць кіраўнік ВПВ. У 2023/2024 навучальным годзе неабходна
працягнуць работу па ўдасканаленні майстэрства дзеянняў удзельнікаў
сцягавых груп. Важна ўвесь час удасканальваць страявыя ўменні, імкнучыся
да дакладнасці, правільнасці, сінхроннасці і прыгажосці рухаў. Мэтазгодна
арганізаваць навучанне сцягавых груп па страявой падрыхтоўцы і выкананні
рытуальных дзеянняў, забяспечыць іх удзельнікаў неабходнай экіпіроўкай.
Падрабязныя рэкамендацыі па арганізацыі дзейнасці сцягавых груп ва
ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі прадстаўлены ў Дадатку 3 да
інструктыўна-метадычнага пісьма.
У 2023/2024 навучальным годзе неабходна працягнуць работу па
абнаўленні і афармленні экспазіцый музеяў, музейных пакояў, прысвечаных
подзвігу беларускага народа, пытанням генацыду беларускага народа ў гады
Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую ўвагу трэба надаць правядзенню на базе
10
музея выхаваўчых мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнай накіраванасці,
урачыстых пасяджэнняў піянерскай дружыны, актыву ГА «БРСМ» з прыёмам
у склад пярвічных арганізацый новых членаў. Эфектыўнай формай работы
з'яўляецца стварэнне web-сайта музея (web-старонкі на сайце ўстановы
адукацыі). Мэтазгодна арганізаваць алічбоўку экспазіцыі, укараненне
мультымедыйных сродкаў (відэафільмы, гукавыя эфекты, камп'ютарныя
гульні, інтэрактыўныя сталы і тэматычныя папкі), распрацоўку адукацыйных
праграм, якія дапамагаюць аб'яднаць матэрыяльнае і віртуальнае асяроддзе,
выклікаць моцныя эмацыянальныя перажыванні ў наведвальнікаў.
З мэтай павышэння эфектыўнасці ваенна-патрыятычнага выхавання
трэба актывізаваць узаемадзеянне з ваенна-патрыятычнымі клубамі,
створанымі на базе воінскіх фарміраванняў і ўстаноў адукацыі, адпаведнымі
рэсурснымі цэнтрамі, установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі,
ваенна-гістарычнымі музеямі, ветэранскімі арганізацыямі, структурнымі
падраздзяленнямі РДГА «ДТСААФ». Гэта дазволіць стварыць умовы для
развіцця і самарэалізацыі вучняў, фарміравання ў вучняў патрыятычнай
свядомасці і маральна-псіхалагічных якасцей, неабходных для абароны
Айчыны.
Для павышэння эфектыўнасці ваенна-патрыятычнага выхавання ва
ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі мэтазгодна ажыццявіць наступныя
меры:
шырэй выкарыстоўваць інтэрактыўныя формы і метады работы,
інфармацыйныя тэхналогіі, сэрвісы і інструменты (вэб-квэст, красворд,
віктарына, прэзентацыя, стужка часу, інтэлект-карта, мультымедыйны
лонгрыд, інфаграфіка, гульня, рэбус, трэнажор, скрынкаст, калаж, скрайбінг,
воблака слоў і іншае);
арганізаваць правядзенне мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнай
накіраванасці (музычныя тэматычныя, творчыя праграмы і конкурсы,
экскурсіі, квэсты, віктарыны і іншыя) для сумеснага ўдзелу вучняў і іх
законных прадстаўнікоў, у тым ліку ў шосты школьны дзень;
забяспечыць стварэнне (абнаўленне) экспазіцый ваенна-гістарычнай
накіраванасці ў музеях, абнаўленне абсталявання, частковую лічбавізацыю
музейных матэрыялаў і экспанатаў;
актывізаваць работу па арганізацыі факультатыўных заняткаў, навуковадаследчых таварыстваў вучняў, стварэнні аб'яднанняў па інтарэсах ваеннапатрыятычнай накіраванасці, далучэнні вучняў да іх дзейнасці;
арганізаваць правядзенне аналізу якасці ваенна-патрыятычнага
выхавання вучняў, выкарыстоўваючы крытэрыі і паказчыкі ацэнкі работы
кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні (уключаны ў інструктыўнаметадычнае пісьмо «Аб арганізацыі работы кіраўніка па ваеннапатрыятычным выхаванні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі»),
педагагічную дыягностыку (анкетаванне, апытванні, гутаркі, назіранне і
іншае), сістэму зваротнай сувязі;
11
забяспечыць стварэнне і рэгулярнае напаўненне ўкладкі «Ваеннапатрыятычнае выхаванне» на сайце ўстановы адукацыі.

свернуть