Задачы і функцыі

развернуть

Мэты і задачы работы школы ў 2024/2025 навучальным годзе

      Тэма: удасканаленне адзінай адукацыйнай прасторы, якая арыентавана на павышэнне якасці адукацыі навучэнцаў.

Мэта: стварэнне ўмоў для ўдасканалення адзінай адукацыйнай  прасторы, якая арыентавана на павышэнне якасці адукацыі навучэнцаў і спрыяе інтэлектуальнаму, маральнаму, фізічнаму развіццю сацыяльна-паспяховай, ідэйна-ўстойлівай і фізічна здаровай асобы праз цеснае супрацоўніцтва школы, сям’і,соцыума.

Задачы: працягваць работу па павышэнні якасці ведаў навучэнцаў праз прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій пры правядзенні вучэбных і факультатыўных заняткаў, аказанне дадатковых адукацыйных паслуг ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі;

удасканаліць работу з  высокаматываванымі навучэнцамі на аснове ўкаранення эфектыўных форм падрыхтоўкі да алімпіяд і конкурсаў даследчага характару;

працягнуць работу па стварэнні ўмоў для павышэння ўзроўню прафесійных кампетэнцый педагогаў;

фарміраваць культуру і навыкі здаровага ладу жыцця, прыцягваць навучэнцаў да сацыяльна-важнай дзейнасці для асэнсаванага  выбару прафесіі;

працягваць работу па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбна-метадычнай базы ўстановы адукацыі для стварэння ўмоў, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням па навучанню і выхаванню навучэнцаў.

 

 

 

 

свернуть