Гісторыя, дасягненні і традыцыі ўстановы адукацыі

Гісторыя і  дасягненні ўстановы адукацыі

Гісторыя

15 лістапада 1920 года – дзень нараджэння Зазерскай школы.

Спачатку была адчынена польская школа. Навучанне ў ей вялося на польскай мове. Наведванне школы было нізкім. Бацькі не хацелі, каб дзяцей навучалі на “чужой” мове.

Пасля вызвалення ад акупацыі, у 1921 годзе ў Зазер’і была адчынена пачатковая школа. Навучанне вялося на роднай беларускай мове. Першым настаўнікам быў Дубоўскі Леанід Юльянавіч. Школа знаходзілася ў былым пемешчыцкім маёнтку. Пад навучальныя класы была аддадзена бальная зала. Вучні прыносілі з сабою дровы, тапілі печку, а потым прыступалі да заняткаў.  Пазней увесь маёнтак быў аддадзены пад школу.

У 1920-1921гг. на базе школы быў створаны першы атрад юных спартакаўцаў.

У 1947 годзе Зазерская пачатковая школа была ператворана ў Зазерскуюсямігадовую школу.

У 1952-1953 гг. было дабудавана 5 класных пакояў.

1959 Зазерская сямігадовая школа была ператворана з Зазерскую васьмігадовую школу.

З 1952 года дырэктарам школы з’яўляўся Бабіч Леанід Іванавіч. У школе адчуваліся парадак і дысцыпліна. Акрамя класных пакояў, была пачата будова майстэрняў, заснавана трусавая ферма, вырошчвалі зялены корм, слівы, грушы, сажанцы пладовых дрэў для продажу мясцоваму насельніцтву.

З 1973 года дырэктарам школы працуе Шэрамет Зінаіда Іванаўна. Як дырэктар і настаўнік рускай мовы і літаратуры, Зінаіда Іванаўна была эрудзіраваным і выдатным спецыялістам, карысталася аўтарытэтам, сярод навучэнцаў, настаўнікаў і бацькоў.

1976-1977 гадах дырэктарам  школы з’яўлялася  Генесева Елізавета Раманаўна. Пры ей быў спецыяльна абсталяваны кабінет фізікі. Шмат было праведзена экскурсій па роднаму краю.

З 1979 па 1992 гады школай кіруе Пятровіч Уладзімір Іосіфавіч. Пры ім была створана кабінетная сістэма. Пячное атапленне заменена на паравое.

У 1992 годзе дырэктарам школы становіцца Куляй Аляксей Барысавіч. У гэтым жа годзе Зазерская дзевяцігадовая  школа  была рэарганізавана ў Зазерскую сярэднюю школу.

З 2003 па 2005 гады дырэктарам школы працавала Пузакова Ларыса Сідараўна. За час яе працы шмат ўвагі надзялялася эстэтычнаму афармленню школы і папаўненню матэрыяльна-тэхнічнай базы. Традыцыйнымі становяцца кірмашы , прысвечаныя Дню абароны дзяцей.

У 2005/2006 навучальным годзе дырэктарам школы з’яўляўся  Тытанаў Леанід Міхайлавіч.

З 2008 па 2018 гады дырэктарам  школы была Ермакова Алена Рыгораўна. Школа актыўна і рэзультатыўна прымала ўдзел у раенных алімпіядах і конкурсах.

З красавіка 2018 года  і да цяпершняга часу дырэктарам школы з’яўляецца Куляшова Наталля Пятроўна. Пад яе кіраўніцтвам шмат чаго зроблена для добраўладкавання школы і папаўненню матэрыяльна-тэхнічнай базы. Зроблены капітальны рамонт у дзвюх кабінетах. З’явіўся пакой харчавання і спартыўны пакой. Поўнасцю быў абноўлены камп’ютэрны клас, працуе інтэрактыўная сістэма, з’явіліся швейныя машынкі, пастаянна абнаўляецца школьная мэбля, папаўняецца спартыўная база. Навучэнцы пастаянна актыўна ўдзельнічаюць у раённых,  абласных, рэспубліканскіх мерапрыемствах.

Дасягненні

2022/2023 навучальны год

2 место в районном квесте "Пионерский TRAVEL-33.0"

1 место в районном этапе Республиканского проекта "Тимуровцы.by" команда "Неравнодушные"

1 место в районном этапе Республиканского маршрута "Территория детства" команда "СуперKIDS"

3 степень команда "Спутники" в областном этапе республиканской квест-игры с QR-кодами "Полесские робинзоны" (руководитель Розум Н.И.)

3 место в районном туристическом слёте школьников Пуховичского района в технике велосипедного туризма Тимохович Валерия

2 место в районном туристическом слёте школьников Пуховичского района в технике велосипедного туризма Антилевский Сергей

1 место в районном туристическом слёте школьников Пуховичского района в конкурсе "Представление команд"

2 место в районном туристическом слёте школьников Пуховичского района в конкурсе "Патриотическая псеня"

2 место в районном туристическом слёте школьников Пуховичского района

Спасатели глазами детей, 1 место в номинации "Стихотворение"

 

Раённы ўзровень:

«Тимуровцы.by», диплом  І  степени

«Полесские робинзоны», диплом  ІІ  степени

Абласны ўзровень:

«Тимуровцы.by», диплом  І  степени

«Полесские робинзоны», диплом  ІІ  степени;

 

 

Дасягненні

2021/2022 навучальны год

 І месца  у раённым этапе гульні “Палескія рабінзоны”( педагогі Розум Н.І., Пахіла Л.М.)

 І месца у раённым этапе “Тімуровцы_by”( педагог Казінец  Ю.І.)

Дыплом пераможца першага этапу рэспубліканскага конкурса дзіцячага малюнка «Подружись со спортом!» (педагог Гейзерава-Карэлая Г.У.)

ІІ месца ў раённай гульні  «Класики» (педагог Гейзерава-Карэлая Г.У.)

         ІІ месца  ў конкурсе “Гісторыя ў каранях” у рамках добраахвотнай рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу-2022”(педагогі Пахіла Л.М., Папельская А.А., Казінец Ю.І.)

ІІІ месца  ў раённай гульні  «Резиночки» (педагог Гейзерава-Карэлая Г.У.),  

 Падзяка за актыўны ўдзел  рамках добраахвотнай рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу-2022” (педагогі Пахіла Л.М., Папельская А.А., Казінец Ю.І.)

 ІІІ месца ў намінацыі “Стыкер-пак МНС” дзіцячага творчага конкурса “Спасатели глазами детей” (педагог Казінец Ю.І);

2020/2021 навучальны год

 І месца ў конкурсе сцэнарных распрацовак экалагічная гульня “ЭКАэнкаутэр” ( педагог Пахіла Л.М.)

 І месца ў раённым этапе рэспубліканскага праекта “ЭкаЦімураўцы” ( педагог Казінец Ю.І.)

 І месца ў конкрсе фотаздымкаў “Да абароны Айчыны гатовы!” (Казінец Ю.І.)

ІІ месца у рэспубліканскім восеньскім марафоне БРПА (педагог Пахіла Л.М.)

ІІІ месца  у раённым этапе рэспубліканскага конкурса “Пазнай Беларусь” (педагог Адамовіч А.У.)

 ІІІ  месца ў раённым этапе спаборніцтваў “Алімпіяда “Дваравых гульняў” (педагогі Пахіла Л.М., Гейзерава-Карэлая Г.У.)

  Па выніках дзейнасці за навучальны год піянерская дружына імя А.П. Луцэвіча сярод усіх школ раёна занялала ІІ месца

 ІІ месца у раённым  конкурсе “Тыдзень лесу-2021” (педагогі Пахіла Л.М., Папельская А.А.).

Раённы турыстычны злёт. Вучні  занялі  ІІ агульнакаманднае месца (з 9 )

Былі заваяваны перамогі ў наступных намінацыях:

 І месца у «Конкурсе быта и туристических навыков»

 ІІ месца у конкурсе прадстаўлення каманд

 ІІ месца ў конкурсе турыстычных газет, навучэнец Попчык Глеб атрымаў прыз сімпатый гледачоў у конкурсе патрыятычнай і турыстычнай песні (педагогі каманды Сіняўская А.А, Пахіла Л.М., Папельская А.А).

 

2018/2019 навучальны год

І месца каманды навучэнцаў «Рытм»  у раённым конкурсе інтэлектуальных гульняў (педагог Адамовіч А.У.)

 І месца ў конкурсе па збору макулатуры “Собери макулатуру, сохрани дерево!”  

І месца ў намінацыі “Лучшая фотография” (сярод клубаў КЮПВ (педагог  Адамовіч А.У., Папельская А.А.)

 І месца ў конкурсе распрацовак сцэнарыяў «Пионерский маршрут: Малая Родина» (педагог Пахіла Л.М.)

І  месца ў конкурсе ваенна-патрыятычнай песні (педагог Пахіла Л.М.)

 І   і  ІІІ месцы у конкурсе “Стикер-пак МЧС” (педагог Адамовіч А.У.),

 ІІ месца па міні-футболу сярод хлопчыкаў (педагог Гейзерава-Карэлая Г.У.)

 ІІІ месца па прававой алімпіядзе сярод вучняў 6-х класаў (педагог Казінец Ю.І.)

ІІІ месца ў гульні “Перетяжки” ў рамках Беларусіяды (педагог Гейзерава-Карэлая Г.У.)

Экасумкі, пашытыя вучаніцамі ў рамках конкурса «Мае эказвычкі» былі адзначаны граматамі і прызамі (педагогі Адамовіч А.У., Папельская А.А.)

 Раённы турыстычны злёт: І месца ў спартыўным арыентаванні «Спринт» і  ІІІ месца у «Конкурсе быта и туристических навыков». Агульнакаманднае 5 месца (з 12) (педагогі Пахіла Л.М., Сіняўская А.А., Папельская А.А.)

2019/2020 навучальны год

Вучаніца Карповіч Крысціна заняла 3-яе месца ў ІІ-м этапе (раённы)і 7-ае месца ў ІІІ этапе (абласны) алімпіяды  па фінансавай пісьменнасці (педагог Трыгубава Н.В.).

ІІІ-яе месца  раённай квэст-гульне “По следам Победы...”  каманды “ЗнічОк” (педагог  Пахіла Л.М.)

Традыцыі:

Агульнашкольныя лінейкі

Школьны кірмаш

Мітынг " Дзень Перамогі"

Агульнашкольныя дні здароўя

Акцыя "Чысціня вакол нас"

Навагоднія святы

Школьны дзень бізнэсу